Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусскую зарплату я вспоминаю как кошмар». Педиатр ответила министру по поводу его громкого заявления о заработках медиков
  2. Большая жесткая кровать и сало. Расспросили экс-чиновника о райдере Лукашенко в зарубежных поездках
  3. Неизвестные обратились к «Зеркалу», чтобы продвинуть выгодный пропаганде фейк. Но не учли несколько простых деталей — рассказываем
  4. «Угрожают тюрьмой и преследованием». Стрижак рассказал о новой тактике силовиков, чтобы добраться до уехавших, — кто под угрозой
  5. СК ужо пагражае будучым удзельнікам замежных акцый да Дня Волі і паведамляе пра ператрусы па мітынгах 26 студзеня
  6. Беларусы раскупили уже три «Минск-арены» на концерт этих артистов, на очереди четвертая. Но с группой есть большой нюанс
  7. ISW: Кремль хочет затянуть и подорвать переговоры о мире
  8. К чему привело тайное размещение ядерного оружия в другой стране: рассказываем, как самолет ВВС США сбросил атомную бомбу на Канаду
  9. У МУС Беларусі пракаментавалі навіну пра збіццё расійскага стэндапера
  10. Дожди и даже мокрый снег! Рассказываем, чего ждать от погоды на следующей неделе
Читать по-русски


/

Адвакатка затрыманага ў Беларусі расійскага коміка Арцемія Астаніна паведаміла, што яго білі дубінкамі і катавалі токам беларускія сілавікі. Яе словы пракаментаваў намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі Генадзь Казакевіч.

Первое фото Останина от беларусских силовиков и его вид при передаче в Россию. Фото из телеграм-каналов силовиков
Першае фота Астаніна ад беларускіх сілавікоў і яго выгляд падчас перадачы ў Расію. Фота з тэлеграм-каналаў сілавікоў

«Пачынаючы з 19 сакавіка ў дэструктыўных СМІ і інтэрнэт-рэсурсах распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя пра нанясенне цялесных пашкоджанняў падчас затрымання і этапавання беларускімі сілавікамі вядомага расійскага стэндапера. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», — заявіў Казакевіч (адзначым, што гэтыя навіны з’явіліся і ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі Расіі — напрыклад, ТАСС).

Паводле яго, Астаніна затрымалі 17 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск на запыт расійскіх сілавікоў.

«У далейшым органамі ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь знаходжанне гэтага грамадзяніна на тэрыторыі Рэспублікі было прызнанае непажаданым, і ва ўстаноўленым парадку ён быў прымусова высланы з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтамабільным транспартам пад канвоем супрацоўнікам УБАЗа на мяжы з РФ і перададзены расійскім калегам. Падчас затрымання і перадачы пры этапаванні дадзенага грамадзяніна якой-кольвек фізічнай сілы і іншых недазволеных метадаў да яго не ўжывалася. Беларускія сілавікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам», — запэўніў ён.

Нагадаем, ГУБАЗіК затрымаў артыста 17 сакавіка — пасля таго як у дачыненні да яго завялі крымінальную справу паводле артыкула пра распальванне нянавісці, варожасці і прыніжэнне чалавечай годнасці (арт. 282 КК РФ), ён паспрабаваў з’ехаць з РФ.

Першапачаткова беларускія сілавікі выклалі фота Астаніна з дрэдамі, а пазней — ужо без іх і з мясасечкай на шыі. Так яго і перадалі расійскаму боку. Mash пазней пісаў, што Астанін «згаліў бараду і састрыг валасы» ў надзеі, што яго не пазнаюць, «але на беларускай мяжы яго ўсё роўна пазналі мясцовыя сілавікі і затрымалі».

Няпярэдадні член савета пры прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Ева Меркачова паведаміла, што да яе звярнулася адвакатка Астаніна.

«Як ён растлумачыў пад пратакол, падчас затрымання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пакуль яго везлі да мяжы для перадачы расійскім праваахоўнікам, іх машына спынілася ў лесе, яго вывелі і пачалі збіваць тры чалавекі. Як ён зразумеў, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі. Яны наносілі множныя ўдары па яго корпусе і канечнасцях, выкарыстоўвалі электрашокер і дубінкі. 18 сакавіка 2025 года Астанін у Следчым камітэце пісьмова заявіў пра здзейсненае ў дачыненні да яго злачынства і прасіў правесці праверку», — паведаміла адвакатка.

Дактары дыягнаставалі ў яго пералом пазванка, множныя ранкі і ўдары, а таксама выявілі праблемы з дыхальнай функцыяй і лёгкімі.

Астанін прасіў следчыя органы РФ правесці праверку па гэтым факце. Пры гэтым ён падкрэсліў, што расійскія ўлады яго не чапалі, фізічнай сілы не ўжывалі, у гэтым плане ён прэтэнзій не мае.

Крымінальную справу на коміка завялі пасля выступу 15 сакавіка ў Маскве. Як сцвярджае Следчы камітэт РФ, артыст падчас выступу агучваў «варожыя каментары на адрас асобаў, якія атрымалі калецтвы і страцілі працаздольнасць».

На коміка напісалі данос актывісты арганізацыі «Зов народа». Яны звярнулі ўвагу на жарт Астаніна пра бязногага чалавека, які жабраваў у маскоўскім метро, і дапусцілі, што ногі той страціў на вайне ва Украіне.

У жарце хвіліннай даўжыні Астанін казаў, што да яго ў метро «подкралась е**чая культяпковозка». Апісвалася сітуацыя, калі «скейтар без ног» урэзаўся ў коміка. Астанін казаў, што «чувак-дол***б на мине подорвался, решил угла в метро дать, а я хамло при этом».

Таксама ён жартаваў пра тое, што ў адным з рэгіёнаў партыя «Адзіная Расія» дарыла мясасечкі маці, сыны якіх загінулі на вайне з Украінай.