Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  5. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  12. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  13. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  14. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  15. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


/

У Беларусі ёсць камерцыйная структура «Белтрансспецаўто», якая ўваходзіць у Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Па сутнасці, гэта свайго роду аўтапарк, якім карыстаюцца палітык і яго атачэнне з высокапастаўленых чыноўнікаў. Кожны год структура бярэ з бюджэту мільёны рублёў на свае патрэбы. Расказваем, у колькі падаткаплатнікам абыдуцца яе запыты сёлета.

Коллаж "Зеркала"
Калаж «Люстэрка»

Даведка «Люстэрка». «Белтрансспецаўто» выконвае шырокі спектр паслуг — ад пасажырскіх і грузавых перавозак да абслугоўвання VIP-дэлегацый прадстаўніцкімі аўто. Прадпрыемства займаецца транспартным абслугоўваннем на высокім узроўні некаторых чыноўнікаў (на выбар Лукашэнкі), а таксама замежных дэлегацый (у тым ліку афіцыйных асобаў).

Паводле звестак «Радыё Свабода», у яе найбуйнейшая аўтастаянка ў Мінску і вялікі аўтапарк: каля 900 аўтамабіляў 296 розных мадэляў — ад лімузінаў да экскаватараў.

Арганізацыя не абмяжоўваецца абслугоўваннем дзяржэліты: яна актыўна зарабляе, прапаноўваючы паслугі па арэндзе транспарту, рамонце аўто, грузаперавозках, а таксама навучанні ва ўласнай аўташколе. Акрамя таго, паводле інфармацыі выдання, «Белтрансспецаўто» можа атрымліваць дадатковы даход ад перапродажу ці здавання ў арэнду машын, якія раней выкарыстоўваліся чыноўнікамі.

Абслугоўванне аўтамабіляў амаль на 1 млн рублёў

Сёлета «Белтрансспецаўто» планавала выдаткаваць на тэхабслугоўванне і рамонт транспарту 962,5 тыс. рублёў. Год таму на гэта вылучалі 907 тыс. Пры гэтым у 2025-м каля 790 тыс. на гэта возьмуць з бюджэту, а астатнюю частку закрыюць за кошт сродкаў арганізацыі.

Гаворка ідзе пра тэхабслугоўванне люксавых аўтамабіляў. Сярод іх некалькі машын Audi А6 і А8 розных гадоў выпуску — пачынаючы з 2007 і заканчваючы 2024-м. Таксама Porsche Cayenne 2012 года, Mercedes-Benz E-Class і S-Class 2022-га. А таксама розныя мадэлі Lexus, Volkswagen, Skoda, Toyota і іншыя.

Часткай гэтага транспарту, хутчэй за ўсё, карыстаецца сам Аляксандр Лукашэнка. Напрыклад, Audi А8 — адна з тых, якія палітык выкарыстоўваў раней, калі сам садзіўся за руль. У аўтапарку палітыка былі як мінімум дзве машыны гэтай мадэлі. Тое самае датычыць Mercedes-Benz. Некалькі з іх (больш ранніх версій) былі заўважаныя ў атачэнні Лукашэнкі, а часам і ў карыстанні палітыкам.

А Volkswagen Caravelle выкарыстоўваюцца для суправаджэння палітыка падчас паездак.

Як пісала раней «Радыё Свабода», на балансе «Белтрансспецаўто» ёсць раскошны Mercedes, якім карыстаўся Раман Галоўчанка, калі быў прэм’ерам. А таксама прадстаўнічыя Audi A8 для высокапастаўленых чыноўнікаў накшталт Наталлі Качанавай або Дзмітрыя Крутога, а таксама аўтамабілі, якія абслугоўваюць міністраў і нават старэйшага сына Лукашэнкі — Віктара.

Новыя аўтамабілі

У канцы мінулага года «Белтрансспецаўто» падпісала дамову з «Атлант-М Баравая» на куплю 11 аўто агульным коштам 1,147 млн рублёў. Аўтапарк папоўнілі шасцю Belgee X70 люксавай камплектацыі і пяццю Geely Tugella.

У студзені гэтага года арганізацыя купіла яшчэ адно аўто Geely. Дакладная сума ўгоды невядомая, але вылучалі на гэта 126,8 тыс.

У абодвух выпадках сродкі ўзялі з бюджэту.

Паліва

Акрамя іншага ў пачатку 2025-га структура падала заяўку на забяспечанне аўтапарка бензінам і дызелем. На гэта вылучылі амаль 2,5 млн рублёў. Як вынікае з дакументаў, больш чым 1,7 млн узялі на гэта з бюджэту, а астатняе — фінансы «Белтрансспецаўто».

План по закупке автомобильного топлива. Скриншот документа, опубликованного на сайте goszakupki.by
План закупкі аўтамабільнага паліва амаль на 2,5 млн рублёў. Скрыншот дакумента, апублікаванага на сайце goszakupki.by

Таксама 66 тыс. рублёў сёлета вылучылі на куплю летняй гумы. У гэтым выпадку таксама частка — гэта сродкі з казны, а астатнія — самой арганізацыі.

Чытайце таксама