Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  2. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  3. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  4. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  5. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  8. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
Читать по-русски


Урад Беларусі яшчэ мацней пашырае рэгуляванне цэн на платныя медыцынскія паслугі. Гэта прадугледжвае пастанова Саўміна № 596 ад 15 жніўня, якая ў пятніцу была афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Женщина-доктор. Фото: Pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

У пералік платных медыцынскіх паслуг, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя пасля ўзгаднення з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, уводзіцца новы пункт — «прыёмы (кансультацыі) дактароў-спецыялістаў».

Такім чынам, цяпер прыватныя медыцынскія клінікі не змогуць самастойна выстаўляць цану за звычайны прыём у доктара.

Новаўвядзенне набудзе моц з 1 лістапада 2024 года.

Постановление Совмина. Скриншот Pravo.by
Пастанова Саўміна. Скрыншот: Pravo.by

Нагадаем, 1 лістапада 2023-га пачало працаваць рэгуляванне цэн на стаматалагічныя паслугі — Мінздароўя вызначыла памежныя тарыфы. Лячэнне зубоў тэарэтычна мусіла стаць для беларусаў таннейшым, але не стала. Нават прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка прызнаў, што рэгуляванне цэн на стаматалагічныя паслугі «пакуль не дало патрэбнага эфекту».

Пасля гэтага ў траўні 2024 года былі вызначаныя нормы часу і расходу матэрыялаў у платнай стаматалогіі. Гэтая рэгуляцыя пачала дзейнічаць з 1 ліпеня, чыноўнікі спадзяюцца, што яна нарэшце дапаможа знізіць цэны на лячэнне зубоў.

Разабрацца з цэнамі на платныя медпаслугі ў пачатку 2024 года абяцаў новы кіраўнік Мінздароўя Аляксандр Хаджаеў пасля прызначэння на пасаду. У выніку ў траўні была прынятая пастанова пра абмежаванне рэнтабельнасці яшчэ шэрагу медыцынскіх паслуг.

Акрамя стаматалогіі ў спіс трапілі паслугі дыягностыкі (лабараторнай, прамянёвай, ультрагукавой, функцыянальнай і эндаскапічнай), а таксама медкамісія і выдаванне даведак пра тое, што чалавек можа кіраваць транспартнымі сродкамі. Менавіта да гэтага спісу цяпер дададзеныя і медыцынскія кансультацыі.