Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  2. Улады збіраюцца ўвесці валютнае абмежаванне для насельніцтва. Каго яно можа закрануць
  3. У Джо Байдена диагностировали агрессивную форму рака в поздней стадии
  4. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  5. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  6. Что остановило падение доллара ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Пасаду прэзідэнта Беларусі хацелі ўвесці яшчэ ў СССР, але Лукашэнка «тапіў» галоўнага прэтэндэнта, абвінавачваючы ў дыктатуры. Вось хто гэта быў
  8. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз
  9. Кремль заявил о готовности воевать до нужного ему результата, большинство военных разделяют эту позицию — эксперты о настроениях в РФ
  10. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  11. Катастрофа: у краіне рэкордна абмялелі рэкі, Прыпяць упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў не выйшла з берагоў — да чаго гэта прывядзе
  12. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  13. Чыноўнікаў папярэджвалі — яны стварылі пастку праз «унікальную аперацыю» па цэнах. Дружалюбныя Мінску эксперты пацвердзілі — ірванула
  14. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  15. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина
  16. Мінчанка апублікавала ў TikTok «крык душы» пра тое, што ў яе забіраюць дзяцей па наводцы школы. Улады пракаментавалі
Читать по-русски


Часовага паверанага ў справах Беларусі 1 жніўня выклікалі ў Міністэрства замежных справаў Польшчы, дзе яму заявілі рашучы пратэст праз інцыдэнт з беларускімі верталётамі, якія, як сцвярджаецца, 1 жніўня парушылі паветраную прастору краіны. Пра гэта расказаў RMF FM намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблоньскі.

Белорусские вертолеты над Беловежей. Фото: Facebook / Eliza Kowalczyk
Беларускія верталёты над Белавежай. Фота: Facebook / Eliza Kowalczyk

Размова з беларускім дыпламатам у МЗС была «вельмі кароткай».

— Мы выказалі рашучы пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы, а таксама з эскалацыяй дзеянняў супраць Украіны, бо Беларусь таксама замяшаная ў гэтую вайну, — паведаміў Яблоньскі.

Ён таксама падкрэсліў, што беларускаму боку перадалі і іншыя прэтэнзіі. У прыватнасці, Варшава адзначыла зніжэнне ўзроўню бяспекі на мяжы з прычыны перамяшчэння ў нашую краіну наймітаў ПВК Вагнера, а таксама праз спробы мігрантаў незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу.

— Мы супраць гэтага і будзем абараняцца, — адзначыў Яблоньскі.

Нагадаем, 1 жніўня ў небе над польскай вёскай Белавежа ў Падляшскім ваяводстве паблізу польска-беларускай мяжы заўважылі беларускія вайсковыя верталёты. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што верталёты праляцелі проста над вёскай, OSINT-расследавальнікі кажуць пра залёт углыб польскай тэрыторыі на тры кіламетры. Але ў аператыўным камандаванні Узброеных сіл Польшчы запэўнівалі, што парушэння паветранай прасторы зафіксавана не было.

Увечары 1 жніўня Міністэрства абароны Польшчы заявіла, што парушэнне паветранай прасторы краіны беларускімі вайсковымі верталётамі ўсё ж было. Адзначаецца, што перасячэнне мяжы адбылося ў раёне Белавежы на вельмі малой вышыні, што абцяжарыла яго выяўленне радыёлакацыйнымі сістэмамі.

Беларусь адхіліла абвінавачанні ў парушэнні паветранай прасторы Польшчы.

У Пентагоне ў сувязі з інцыдэнтам паведамілі, што працягваюць «вельмі сур’ёзна ставіцца да бяспекі NATO».