Рэжысёр «Малхоланд Драйв» і «Твін Пікс» Дэвід Лінч памёр ва ўзросце 78 гадоў. Пра смерць кінематаграфіста паведаміла яго сям’я.
«Праз тое, што яго больш няма з намі, у свеце зеўрае дзірка. Аднак ён заўсёды любіў казаць: „Глядзіце на пончык, а не на дзірку“», — гаворыцца ў паведамленні.
У жніўні 2024-га рэжысёр расказваў, што яму паставілі дыягназ «эмфізэма лёгкіх» — праз гэта Лінч больш не мог здымаць фільмы проста на пляцоўцы. Тым не менш ён быў поўны рашучасці і жадання здымаць кіно і далей — праўда, у дыстанцыйным фармаце.
Лінч — уладальнік «Оскара» за выбітныя заслугі ў кінематографе (2019), «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю, а таксама ганаровага «Залатога льва» Венецыянскага кінафестывалю. Дэвіда тройчы намінавалі на «Оскар» як найлепшага рэжысёра. У яго фільмаграфіі такія карціны, як «Сіні аксаміт», «Шаша ў нікуды» і «Унутраная імперыя».
Чытайце таксама