Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  5. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  6. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  7. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


Прапагандыстка Вольга Бондарава, якая нядаўна выбачалася за тое, што назвала «змагаркай» нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Сялук, нанесла чарговы ідэалагічны ўдар па сям'і высокапастаўленага палітыка. Гэтым разам прарасійская актывістка абрынулася з крытыкай на Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, які ўзначальвае старэйшы сын Лукашэнкі Віктар.

Виктор Лукашенко. Фото: пресс-служба НОК
Віктар Лукашэнка. Фота: прэс-служба НАК

Падставай для абурэння прапагандысткі стаў допуск да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы беларускага барца Абубакара Хаслаханава.

Спартоўцаў, якім дазволілі выступіць на Алімпіядзе ў нейтральным статусе, Бондарава назвала «манкуртамі ад беларускага спорту, якія дзеля магчымых заходніх алімпійскіх плюшак распісаліся ў добраахвотнай адмове ад такога паняцця, як патрыятызм і гонар грамадзяніна».

«А да пацукоў і клапоў адправіўся карэнны „беларус“ (менавіта так, у двукоссі, напісана ў пасце Бондаравай. — Заўв. рэд.) Абубакар Хаслаханаў. Што нядзіўна. Гэтаму што герб, што сцяг, што гімн наш, дзяржаўны — па барабане было ад пачатку, відавочна, а цяпер ужо тым больш. Едзе зарабляць хоць пад сцягам Сурынама», — напісала прапагандыстка.

На гэтым Бондарава не спынілася і параіла Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту, якім кіруе Віктар Лукашэнка, «узмацніць патрыятычна-прапагандысцкую працу ў першую чаргу сярод сябе любімых».

«Мы бачым раскладанне ідэй патрыятызму ў нацыянальным спорце. І вельмі з гэтай нагоды смуткуем», — скончыла свой пост Бондарава.

Раней стала вядома, што спецыяльная камісія пры Міжнародным алімпійскім камітэце (МАК), якая разглядала індывідуальныя заяўкі атлетаў і адпаведнасць іх крытэрам нейтральнасці, не дапусціла да гульняў цэлы шэраг спартоўцаў з Беларусі. У прыватнасці, на Алімпіяду ў Парыж МАК прапусціў шэсць беларускіх барцоў, забаніўшы некалькіх лідараў. Мяркуючы з усяго, атлеты, якія не прайшлі праверку камісіі, звязаныя з сілавымі ведамствамі або засвяціліся ў прапагандысцкіх мерапрыемствах.

У выніку НАК прыняў рашэнне дэлегаваць у Парыж толькі Абубакара Хаслаханава, які нарадзіўся ў расійскім Дагестане, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі.

Нагадаем, мінулым разам Бондарава абрынулася з крытыкай на нявестку Лукашэнкі Ганну Сялук. Прапагандыстка назвала аўтарку прапагандысцкіх песень «змагаркай». Пазней актывістцы давялося публічна прасіць прабачэння:

«Хачу сказаць, што калі я пісала пра тое, што Ганна Сялук змагарка, я памылялася, бо гэта няпраўда», — напісала Бондарава ў сваім тэлеграм-канале 7 чэрвеня.