Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  5. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  6. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  7. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


На футбольным чэмпіянаце свету ў Катары вызначылася васьмёрка наймацнейшых. Зборная Марока нечакана перамагла іспанцаў. Японцы на групавым этапе мундыялю перамаглі дзве топ-каманды. Месі па-ранейшаму забівае, а Крышціяну Раналду, падобна, далёкі ад найллепшых кандыцый. Пра ўсе важныя падзеі ЧС пагаварылі з вядомым расійскім спартовым каментатарам Аляксеем Андронавым, які працуе на канале Viasat Sport і неаднаразова падтрымліваў Украіну да і пасля 24 лютага.

Матч 1/8 финала чемпионата мира по футболу между сборными Испании и Марокко, Доха, Катар, 6 декабря 2022 года. Фото: Reuters
Матч 1/8 фіналу чэмпіянату свету паміж зборнымі Марока і Іспаніі: Афрыканцы аказаліся мацнейшымі. Доха, Катар, 6 снежня 2022 года. Фота: Reuters

Пра Марока і Іспанію

Размову з экспертам мы пачалі з учарашняй перамогі мараканцаў над іспанцамі. Нагадаем, што ў асноўны і дадатковы час галоў не было, а ў серыі пенальці іспанцы не рэалізавалі ніводнага 11-метровага.

— У мараканцаў добры падбор футбалістаў. Напэўна, Зіеш з «Чэлсі «вылучаецца на агульным фоне. Адзначу таксама форварда «Севіллі» Эн-Несіры. Ну і брамніка Буну з «Севіллі» свет таксама ведае. Астатнія, магчыма, не вельмі раскручаныя, але гэта гульцы досыць высокага класа, — кажа Андронаў. — Каманда яшчэ на групавым этапе чэмпіянату паказала, што яна цалкам кіраваная. Гэта, дарэчы, даволі дзіўна. Усе афрыканскія зборныя прыехалі ў Катар са сваімі трэнерамі. Калі раней яны рабілі стаўку на еўрапейскіх настаўнікаў, то цяпер давяраюць сваім. І гуляюць самавіта.

Андронаў не лічыць, што іспанцы маглі недаацаніць саперніка па 1/8 фіналу.

— Яны ж бачылі прыклад Бельгіі, якая прайграла Марока на групавым этапе. Хутчэй, еўрапейскія зборныя пераацанілі свае магчымасці — тыя ж бельгійцы, прынамсі. А мараканцы выходзяць біцца. Яны выдатна ведаюць, што не могуць паказваць футбол, як бразільцы. Таму «выпальваюць» поле на кожным метры, не даючы саперніку проста так паказваць свае найлепшыя якасці. З іспанцамі такі футбол прынёс вынік. Не выключаю, што атрымаецца і з партугальцамі [з якімі яны згуляюць у ¼].

Іспанцаў эксперт згадвае, калі мы цікавімся пра найлепшы на гэты момант матч мундыялю.

— Маё меркаванне, напэўна, будзе непапулярным, але гэта гульня Іспанія — Германія (1:1). Матч быў добры з пункту гледжання якасці футбола. Трымалася інтрыга да самага канца — немцы маглі перамагчы. Праўда, так склалася, што каштоўнасць гульні роўная нулю. Абедзве зборныя ўжо вылецелі з турніру. Але такога футбола зноў мы пакуль не ўбачылі. Хоць, вядома, вялікія чаканні ад матчаў ¼ фіналу. Перш за ўсё, Англія — Францыя і Аргентына — Нідэрланды.

¼ фіналу

9.12. Харватыя — Бразілія (18.00 — час беларускі), Нідэрланды — Аргентына (22.00).

10.12. Марока — Партугалія (18.00), Англія — Францыя (22.00).

Пра сюрпрызы і Германію

Апроч выхаду ў ¼ фіналу мараканцаў Андронаў вылучае наступныя нечаканыя вынікі чэмпіянату:

— Па-першае, выступ японцаў. Абыграць немцаў і іспанцаў на групавым этапе — гэта моцна. Па-другое, траплянне ў плэй-оф зборнай Паўднёвай Карэі. Па-трэцяе, расчаравалі бельгійцы і датчане. Непрыемна здзівіў Уругвай. Сербія выглядала камандай, якая выпадкова апынулася ў Катары — па флаеры. Нельга так бязладна гуляць у абароне — ніводная афрыканская зборная не дазваляла сабе такіх дзеянняў ля сваёй брамы.

Пры гэтым, паводле эксперта, важна не забываць, што турнір праводзіцца пасярод сезона, а не летам, як усе прывыклі.

— Выдатна разумеў, што чым больш у зборных гульцоў, задзейнічаных у еўрапейскіх турнірах з вельмі шчыльным графікам матчаў, тым ім будзе складаней. Бо ў футбалістаў амаль не было адпачынку — многія каманды збіраліся з карабля на баль. Перш за ўсё гэта датычыць вядучых еўрапейскіх зборных. Тых жа немцаў, іспанцаў, — лічыць Андронаў.

Асобна мы спыніліся на выступленні зборнай Германіі. Як і чатыры гады таму, яна нават не выйшла з групы. Ці дарэчныя паралелі?

— Думаю, у гэтых правалаў вельмі розныя прычыны. У 2018 годзе ўжо заканчвалася эпоха каманды Яахіма Лёва (узначальваў зборную Германіі з 2006 па 2021 год. — Заўв. рэд.). Быў шэраг няправільных кадравых рашэнняў. Плюс скандал перад чэмпіянатам свету — маю на ўвазе фота Азіла і Гюндагана з прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам. Гэта разбурыла зборную знутры. З першага матча яна была не гатовая, — перакананы Андронаў.

Цяпер жа, на яго думку, спрацавалі іншыя фактары.

— У Катары ў немцаў быў вялікі сапернік у групе — іспанцы. Акрамя гэтага, галоўны трэнер так і не вызначыўся са стартавым складам і пазіцыяй футбалістаў. Былі пастаянныя перастаноўкі. Не зразумеў я і імкненне Германіі гуляць без форварда. Асабліва ў матчы з Коста-Рыкай. Мне здаецца, немцы адыходзяць ад нацыянальных традыцый. Спрабуюць капіяваць манеру дзеянняў Іспаніі, Францыі. Трэба абапірацца на сваю гісторыю — сілавы, атлетычны, агрэсіўны футбол. Наперадзе ў Германіі хатні чэмпіянат Еўропы. Думаю, моладзь, якая падрасла, там праявіць сябе ярчэй.

Японские игроки празднуют победу над сборной Германии окончания матча чемпионата мира по футболу, Доха, Катар, 23 ноября 2022 года. Фото: Reuters
Японскія гульцы святкуюць перамогу над зборнай Германіі. Доха, Катар, 23 лістапада 2022 года. Фота: Reuters

Пра брамнікаў і зорак

Спыталі ў Андронава, што новага ён заўважыў у Катары ў плане тактыкі.

— Больш зборных пачалі гуляць па схеме з трыма цэнтральнымі абаронцамі. Хоць яшчэ гадоў 20 таму такую расстаноўку прызналі архаізмам. А цяпер высвятляецца, што яна зноў актуальная і цікавая. Іншых тактычных адкрыццяў для мяне не было. Але зноў жа: асаблівы чэмпіянат. Мала ў каго была магчымасць нармальна падрыхтавацца да турніру, — кажа суразмоўца.

Ён лічыць, што ў Катары мы ўжо ўбачылі гульцоў, якія па-новаму раскрыліся на высокім узроўні:

— Вазьміце бразільскага форварда Рышарлісана. У гэтым сезоне ён не забіў ніводнага мяча ў чэмпіянаце Англіі за «Тотэнхэм». А на ЧС у Катары вызначыўся ўжо тройчы. Заўсёды з’яўляюцца цікавыя брамнікі, пра якіх мы асабліва не чулі. Успомніце Кейлара Наваса з Коста-Рыкі або мексіканца Ачоа. Цяпер бы вылучыў харвацкага галкіпера Лівакавіча. Нарэшце заявіў пра сябе на поўны голас мараканец Буну. Не ўсім даводзіцца гуляць у топавых камандах Еўропы. А тых, хто выступае ў Лацінскай Амерыцы, наогул мала хто бачыць па-за чэмпіянатамі свету.

Мы не маглі не задаць Андронаву і самае «папсовае» пытанне: Месі або Раналду, хто круцейшы?

— Можна да іх дадаць Неймара, Мбапэ і Левандоўскага і вельмі доўга спрачацца, хто лепшы. Але футбол — калектыўны від спорту. Ясна, што у паляка самая слабая каманда з вышэйназваных гульцоў. Яна не можа дазволіць Левандоўскаму гуляць гэтак жа, як за клуб. Напэўна, Месі выглядае больш свежа, чым Раналду (у Катары аргентынец забіў тры галы, а ў Раналду толькі адзін мяч з пенальці. — Заўв. рэд.). А Неймар быў і застаецца іншародным целам. Але не ведаю, наколькі трэба кагосьці ўсхваляць. За гэтымі гучнымі імёнамі мы часам забываемся на іншых гульцоў. Напрыклад, для мяне галоўны герой матча Марока-Іспанія — апорны паўабаронца афрыканскай каманды Амрабат, які зрабіў фантастычную працу, — кажа эксперт.

Пра «каламутную ваду» і затрымкі часу

На наступным чэмпіянаце свету выступіць ужо 48 каманд. Як ставіцца Андронаў да пашырэння колькасці ўдзельнікаў?

— Пакуль складана сказаць. Я падтрымліваў рашэнне павялічыць колькасць каманд з 2016 года на чэмпіянатах Еўропы — з 16 да 24. Па-першае, моцных зборных стала больш. Па-другое, змянілася схема трапляння ў плэй-оф (дзве найлепшыя каманды з кожнай групы плюс чатыры найлепшыя з ліку тых, што занялі ў квартэтах трэцяе месца), якая амаль нівелявала колькасць бессэнсоўных матчаў на першым этапе. Партугалія, нагадаю, у 2016-м перамагла на ЧЕ, хоць у групе тройчы згуляла ўнічыю. А 48 зборных на ЧС… Напэўна, яшчэ па пары ўдзельнікаў з Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Афрыкі, а таксама некалькі каманд Еўропы заслугоўвалі таксама выступіць у Катары. Але паглядзім, як усё будзе выглядаць. Калі ў групах згуляе па тры каманды, гэта паўплывае негатыўна. Імкненне лавіць рыбу ў каламутнай вадзе стане яшчэ больш відавочным, — перакананы суразмоўца.

Иранский игрок Мехди Тареми сражается за мяч с Мэттом Тернером из США во время матча Чемпионата мира по футболу между сборными США и Ирана, Доха, Катар, 29 ноября 2022 года. Фото: Reuters
Матч паміж зборнымі ЗША і Ірана. Доха, Катар, 29 лістапада 2022 года. Фота: Reuters

Адна з тэндэнцый цяперашняга чэмпіянату — вялікая колькасць дададзеных хвілін да асноўнага часу матча. Арбітры цяпер асабліва дбайна сочаць за тым, колькі доўжылася тое ці іншае прыпыненне гульні. У Андронава ёсць рэцэпт вырашэння праблемы:

— Я даўні прыхільнік таго, што ў футбол трэба гуляць з чыстым часам. Шмат гадоў каментую студэнцкі чэмпіянат па сокеры ў ЗША. Там ідзе зваротны адлік часу — ад 45 да нуля. Любая траўма, замены — проста час спыняецца. Можаш ляжаць хоць 10 хвілін на газоне. Але калі набліжаецца канцоўка, усе дакладна ведаюць, колькі засталося. Ніякіх дададзеных хвілін няма. Гэта шлях, па якім мусіць ісці футбол.

Пра падрыхтоўку і палітыку

У Катары некаторыя зборныя ладзілі акцыі, не звязаныя з футболам. Напрыклад, англічане кленчылі на знак падтрымкі руху Black Lives Matter. Немцы закрывалі рот рукамі на камандным фота на знак пратэсту супраць рашэння ФІФА забараніць павязкі One Love (сімвал разнастайнасці). Што думае пра гэта Андронаў?

— Футбол і спорт — не проста частка палітыкі. Гэта палітыка. Але не бачу ў гэтых акцыях палітычнага складніка. Немцы проста абурыліся тым, што ім не даюць паводзіць сябе так, як яны лічаць патрэбным. А англічане, падобна, «закансервавалі» кленчанне. На іх і сапернікі з Сенегала дзіўна глядзелі. Ды і, напрыклад, у ЗША на матчах па амерыканскім футболе ўжо не прысаджваюцца. Думаю, усё гэта зваротны бок медаля таго, што чэмпіянат свету прымае Катар. Калі б турнір праводзіўся ў краінах Заходняй Еўропы ці ЗША, такіх гісторый бы не было. А тут прысутнічае дэманстрацыя. У ёй шмат штучнага, лішняга. Але мне гэта не перашкаджае. І не думаю, што такія акцыі неяк уплываюць на гульню зборных, — упэўнены эксперт.

На яго думку, мундыяль не мусіць праводзіцца дзе заўгодна.

— Турнір у Катары бязладны. Паўтаруся, адсутнасць нармальнай падрыхтоўкі ў зборных уплывае на якасць гульні. З жахам думаю, як будуць выглядаць лідары каманд у еўрапейскіх клубах адразу пасля ЧС. Таму сёлетні турнір — няўдалы эксперымент. Гэта штучны чэмпіянат свету. Са мной можна не згаджацца, але ЧС не трэба вазіць па новых краінах: ПАР, Паўднёвая Карэя, Японія, Катар. Ёсць некалькі краін у Еўропе: Германія, Францыя, Англія, Іспанія. Ёсць ЗША, якія хоць заўтра могуць прыняць турнір. Магчыма, варта паспрабаваць згуляць у Аўстраліі. Было б справядліва і ёй даць шанец. А так чэмпіянаты свету трэба праводзіць у краінах, заяўкі якіх не ставяцца пад сумнеў і якім не патрэбная дадатковая падрыхтоўка, — лічыць Андронаў.