Напярэдадні Новага года 34-гадовая расіянка Вольга Ідзялевіч патэлефанавала медыкам, сказаўшы, што яе дзіця кепска сябе адчувае. Дактары знайшлі 6-гадовага Амара ўжо без прытомнасці — у кватэры без вады, газу і ацяплення. Дзіця павезлі ў бальніцу, выратаваць яго не ўдалося. Ідзялевіч сказала паліцэйскім, што кепска ведае іспанскую, і не стала даваць паказанні. Неўзабаве пасля адыходу супрацоўнікаў яна збегла з кватэры. На гэты момант яе месцазнаходжанне невядомае, піша тэлеграм-канал «Осторожно, новости».
Паводле папярэдніх звестак следства, жанчына была сэкс-работніцай, за некалькі дзён да свайго званка дактарам яна пайшла ў начны клуб і пакінула Амара аднаго.
Шэсць гадоў таму жанчына нарадзіла дзіця ад мексіканца Марка Антоніа Міджангаса, але ў той жа год пара разышлася, а Вольга падала на мужчыну ў суд. На яе старонцы ў Facebook апублікаваныя шматлікія звароты да Марка: яна пісала, што бацька ніяк не ўдзельнічае ў выхаванні сына і нават не спрабуе дапамагчы фінансава. Як мяркуюць мясцовыя журналісты, каб пракарміць сям’ю, Ідзялевіч давялося стаць сэкс-работніцай.
Таксама ў вышук абвясцілі біялагічнага бацьку дзіцяці, піша Mash.