На тайскім востраве Самуі за некалькі дзён да вяселля загінула 24-гадовая мадэль з Расіі Каміла, піша тэлеграм-канал Mash.
У Тайланд яна прыехала з будучым мужам згуляць вяселле на ўзбярэжжы акіяна і прабавіць мядовы месяц. У дзень трагедыі яна вырашыла асноўныя пытанні што да блізкай урачыстасці і паехала на сваё любімае месца на востраве — назіральную пляцоўку Lad Koh Viewpoint, каб памедытаваць на самоце.
Праз некалькі хвілін дзяўчыну збіла са скалы хваляй, яна патанула. Ратавальнікі дапамагчы не змаглі — уся іх тэхніка была схаваная ад шторму ў ангары.
Жаніх Камілы — 47-гадовы Рыгор. Пра смерць нявесты ён даведаўся з навін і адразу адправіўся на месца здарэння. На той момант цела дзяўчыны ўжо дасталі з вады супрацоўнікі найбліжэйшага гатэля.