1. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  5. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  6. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  7. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  10. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  11. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


Ізраіль паведаміў арабскім дзяржавам, што хоча стварыць буферную зону ў сектары Газа, каб перадухіліць напады пасля заканчэння вайны. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Израильские солдаты действуют на территории сектора Газа, 2 ноября 2023 года. Фото: Силы обороны Израиля
Ізраільскія салдаты дзейнічаюць на тэрыторыі сектара Газа, 2 лістапада 2023 года. Фота: Сілы абароны Ізраіля

Сцвярджаецца, што Ізраіль праінфармаваў Егіпет і Іярданію, а таксама Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, з якімі нармалізаваў адносіны ў 2020 годзе.

«Ізраіль хоча, каб гэтая буферная зона паміж Газай і Ізраілем з поўначы на поўдзень перадухіляла пранікненне ХАМАС або іншых [тэрарыстаў] у Ізраіль ці напад на яго», — сказала адна з крыніц.

Таксама крыніцы сцвярджаюць, што Ізраіль праінфармаваў пра свае планы Саудаўскую Аравію, якая не мае сувязяў з Ізраілем і якая пасля пачатку вайны спыніла працэс нармалізацыі пры пасярэдніцтве ЗША, а таксама Турцыю.

Дарадца ізраільскага прэм’ера Нетаньяху заявіў у каментары Reuters, што іх план прадугледжвае знішчэнне ХАМАС, дэмілітарызацыю сектара Газа і дэрадыкалізацыю анклава. «Буферная зона можа быць часткай працэсу дэмілітарызацыі», — адзначыў ён.

Прадстаўнік ААЭ не адказаў наўпрост на пытанне, ці расказалі Абу-Дабі пра буферную зону. Пры гэтым ён адзначыў, што «ААЭ будуць падтрымліваць любыя пасляваенныя дамоўленасці, узгодненыя ўсімі зацікаўленымі бакамі» для дасягнення стабільнасці. Прадстаўнікі іншых краін не адказалі на просьбу пра каментар.

Развіваючы ідэю буфернай зоны, ізраільскі чыноўнік паведаміў The Times of Israel, што «служба бяспекі гаворыць пра нейкі буфер бяспекі на баку мяжы з сектарам Газа, каб ХАМАС не мог сабраць ваенны патэнцыял паблізу мяжы і заспець знянацку».