1. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  5. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  6. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  7. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  8. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  9. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  10. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  11. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


У выніку тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» памёр яшчэ адзін беларус — 43-гадовы Алім Кашавараў. Пра гэта паведаміла амбасада Беларусі ў Расіі.

Алим Кошеваров. Фото из соцсети
Алім Кашавараў. Фота з сацсеткі

У заяве адзначаецца, што падчас нападу мужчына атрымаў «шматлікія кулявыя раненні». За яго жыццё некалькі дзён змагаліся дактары маскоўскай бальніцы імя Боткіна.

«Амбасада аказвае ўсю неабходную дапамогу, у тым ліку ў транспартаванні цела Аліма Кашаварава на радзіму», — адзначаецца ў паведамленні дыпмісіі.

Раней паведамлялася пра гібель у выніку тэракту ў «Крокус Сіці Холе» 45-гадовай Ганны Волкавай. Акрамя таго, у спісах зніклых без вестак ёсць ураджэнец Баранавічаў Вадзім Кулік, які працаваў у падмаскоўнай канцэртнай зале ахоўнікам. Яго сваякоў 24 сакавіка выклікалі ў Маскву на апазнанне.

Нагадаем, увечары 22 сакавіка мужчыны, узброеныя аўтаматамі, уварваліся ў будынак буйнога канцэртна-выставачнага комплексу «Крокус Сіці Хол» у падмаскоўным Краснагорску (фактычна ўскраіна Масквы) перад пачаткам канцэрту гурта «Пікнік». Нападнікі пачалі страляць яшчэ ля ўваходу, потым вялі стральбу па наведніках унутры — як у фае, так і ў канцэртнай зале. Таксама яны ўчынілі падпал — у комплексе пачаўся маштабны пажар, зала цалкам згарэла, у ёй абрынуўся дах.

Раніцай 23 сакавіка ў СК і ФСБ Расіі заявілі пра затрыманне ў Бранскай вобласці ўсіх падазраваных у здзяйсненні тэракту. Усяго ў межах расследавання, паведамляла ФСБ, затрымалі 11 чалавек.

Чытайце таксама