1. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  2. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  3. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  4. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  5. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  8. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  14. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
Читать по-русски


/

Спецыяльныя дакладчыкі ААН раскрытыкавалі новы беларускі законапраект «Пра змяненне законаў па пытаннях забяспечання правоў дзяцей». Уладам яны скіравалі ліст, дзе называюць новаўвядзенні абмежаваннем правоў на працу. Гаворка пра забарону працаваць педагогамі асуджаным за «экстрэмізм». Ліст быў дасланы і ў рэдакцыю «Люстэрка».

Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Мяркуючы з законапраекта, да працы не будуць дапушчаныя педагогі, якія маюць непагашаную ці нязнятую судзімасць, а таксама здзейснілі злачынствы «экстрэмісцкай» скіраванасці незалежна ад зняцця ці пагашэння судзімасці альбо спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх за здзяйсненне названых злачынстваў.

У дакуменце не гаворыцца, якія артыкулы адносяцца да «экстрэмісцкіх».

Законапраект у першым чытанні ўжо прыняла Палата прадстаўнікоў. Каб ён пачаў працаваць, далей яго павінныя ўхваліць у Савеце Рэспублікі, пасля чаго ён трапіць на подпіс да Аляксандра Лукашэнкі. Толькі пасля гэтага дакумент атрымае статус закона, а гэтыя новыя палажэнні ўступяць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Спецдакладчыкі ААН звяртаюцца да ўладаў Беларусі з нагоды «інфармацыі пра абмежаванні права на працу», прапанаваныя законапраектам. Яны нагадваюць, што ўжо неаднаразова адзначалі несумяшчальнасць беларускіх «антыэкстрэмісцкіх» законаў з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.

«З прычыны расплывістасці нацыянальнай антыэкстрэмісцкай заканадаўчай базы

абмежаванні права на працу, прапанаваныя ў законапраекце, уяўляюцца залішнімі і несувымернымі ў адпаведнасці з міжнародным правам у галіне правоў чалавека», — гаворыцца ў лісце.

Там адзначаецца, што ў выпадку прыняцця законапраекта ён дасць празмерныя магчымасці выканаўчым органам улады, што можа прывесці да парушэнняў права кожнага чалавека на магчымасць зарабляць сабе на жыццё працай, якую ён свабодна выбірае ў адпаведнасці з арт. 6 Міжнароднага пакта пра эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы, ратыфікаванага Беларуссю 12 лістапада 1973 года.

Спецдакладчыкі ацэньваюць такую ініцыятыву ўладаў як «дыскрымінацыю па прыкмеце палітычных ці іншых перакананняў», улічваючы, што ў Беларусі ёсць злоўжыванні антыэкстрэмісцкім заканадаўствам для пераследу палітычнай

апазіцыі, праваабаронцаў, работнікаў СМІ, грамадзянскіх актывістаў і іншых асобаў

за «іх фактычную або меркаваную нязгоду з уладамі».

У ААН заклікалі ўлады Беларусі перагледзець і перапрацаваць законапраект, каб забяспечыць яго адпаведнасць міжнародным абавянням краіны што да правоў чалавека.

Хто падпісаў ліст

Ліст быў адпраўлены 25 лютага, яго падпісалі:

  • спецдакладчык па пытанні пра становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс,
  • спецдакладчыца ў галіне культурных правоў Аляксандра Ксантакі,
  • спецдакладчыца па пытанні права на адукацыю Фарыда Шахід,
  • спецдакладчыца па пытанні незалежнасці суддзяў і адвакатаў Маргарэт Сатэртуэйт,
  • спецдакладчык па абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Бэн Саўл.

Адказаў на ліст не было.

Нагадаем, распрацоўкай законапраекта займаліся МУС, Мінадукацыі і Генпракуратура.