Чыноўнікі ўводзяць для наймальнікаў чарговае змяненне. Хутчэй за ўсё, яго ацэняць
13 жнiўня 2024 у 1723541940
«Зеркало»
У Беларусі адкарэктавалі спіс выплат наймальнікамі, на якія не налічваюцца абавязковыя страхавыя ўнёскі ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН). Пра гэта паведамляюць у Мінпрацы.
З 1 студзеня 2025 года абавязковыя страхавыя ўнёскі ў бюджэт ФСАН не трэба будзе налічваць на сумы, якія наймальнік выдаткоўвае на добраахвотнае страхаванне жыцця або дадатковай пенсіі сваіх работнікаў.
Але для гэтага трэба выканаць некалькі ўмоваў. Першая - такія полісы мусяць быць заключаныя на тэрмін не менш за тры гады. Другая - унёскі выплачваюцца наймальнікам у двухразовым памеры мінімальнай зарплаты на аднаго работніка ў месяц, удакладняюць у Мінпрацы. Цяпер мінімалка складае 626 рублёў.
Нагадаем, фізічныя асобы, якія самі выплачваюць унёскі па добраахвотным страхаванні жыцця і дадатковай пенсіі, могуць атрымаць падатковы вылік па гэтых сумах. Але для гэтага таксама трэба аформіць полісы на тэрмін не менш за 3 гады.
Цяперашняе рашэнне па ўнёсках у ФСАН - не адзінае новаўвядзенне, якое рыхтуюць улады. Так, напярэдадні Мінпрацы падрыхтавала праект дакумента, якім плануюць змяніць патрабаванні па ўнёсках у гэты фонд для ІП і платнікаў падатку на прафдаход. Цяпер дакумент вывучаюць у профільнай камісіі Палаты прадстаўнікоў.
Праект дадае новыя пункты, якія вызначаюць, як разлічваць унёскі для індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) і платнікаў падатку на прафесійны даход. Іх плануюць прывязаць да памеру даходу.
Чытайце таксама