У Беларусі пачаў працу парламент новага склікання. Здагадайцеся, хто стаў старшынёй
апублікавана: 22 сакавiка 2024 в 11.37
абноўлена: 22 сакавiка 2024 в 11.40
«Зеркало»
У Мінску адкрылася сесія дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў новага склікання. Адкрыў сесію кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка. Перш за ўсё дэпутаты вырашылі абраць новага старшыню.
«У новым складзе Палаты прадстаўнікоў будуць працаваць 20 дэпутатаў папярэдняга склікання, а таксама 27 дэпутатаў мясцовых саветаў 28-га склікання. Сярод абраных дэпутатаў 33,6% - жанчыны, адзін прадстаўнік моладзі, яму 29 гадоў, найстарэйшаму дэпутату 66 гадоў», - расказаў Карпенка.
Дэпутаты вылучылі на пасаду старшыні Палаты прадстаўнікоў былога кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі - Ігара Сяргеенку.
Ён і быў абраны новым старшынёй праз таемнае галасаванне.
Нагадаем, былы старшыня Уладзімір Андрэйчанка займаў гэтую пасаду 16 гадоў.