Насельніцтва актыўна скупляе валюту
7 лютага 2024 у 1707294840
«Зеркало»
У студзені ў Беларусі насельніцтва купіла замежнай валюты на 14 млн даляраў больш, чым прадало. Гэта вынікае са статыстыкі Нацбанка. Фізасобы актыўней скупляюць валюту, чым прадаюць, чацвёрты месяц запар.
За першы месяц гэтага года насельніцтва купіла замежнай валюты на суму, эквівалентную 905 млн даляраў, а прадало менш - 891 млн. Пры гэтым наяўную валюту людзі больш актыўна прадавалі, а безнаяўную, наадварот, набывалі.
Юрыдычныя асобы таксама больш купілі замежных грошай, чым прадалі: 2,121 млрд і 1,983 млрд даляраў.
Актыўней замежнай валюты пазбаўляліся нерэзідэнты, якія купілі яе на 185,4 млн даляраў, а прадалі - на 226,5 млн.
Нагадаем, у снежні мінулага года фізічныя асобы купілі валюты на 1,027 млрд даляраў, а прадалі - 893,4 млн. Агулам жа за 2023 год фізічныя асобы ў Беларусі прадалі на 292,2 млн даляраў больш, чым купілі.
Чытайце таксама