Лукашэнка ўвёў абмежаванне для банкаў па крэдытах. Цяпер яны паведамляюць пра новаўвядзенне
24 лiпеня 2023 у 1690221420
«Зеркало»
Банкі аператыўна адрэагавалі на забарону ўводзіць павышаныя працэнтныя стаўкі па крэдытах для праблемных пазычальнікаў. Замест гэтага фінустановы ўводзяць пені за пратэрміноўкі па чарговых выплатах - на максімальна дапушчальным узроўні.
Нагадаем, чыноўнікі, як і анансавалі раней, увялі забарону на прапісванне ў крэдытных дамовах павышаных працэнтных ставак, а таксама абмежавалі штрафы банкаў па праблемных пазыках.
Банкі аператыўна адрэагавалі на абмежаванні. Так, «Банк ВТБ (Беларусь)» абвясціў, што праз змены ў заканадаўстве з 22 ліпеня знізіў крэдытную нагрузку на кліентаў - фізічных асоб, у якіх узнікла пратэрмінаваная пазычанасць у крэдытах. «Банк адмяняе налічэнне павышаных працэнтаў за карыстанне крэдытам у выпадку непагашэння пазычанасці ў тэрмін», - паведамляе фінустанова. Замест павышаных працэнтаў «Банк ВТБ (Беларусь)» уводзіць пеню. Яе будуць вызначаць па спецыяльнай формуле: пратэрмінаваныя працэнты будуць памнажаць на 1,5 памеру працэнтаў і колькасць дзён пазычанасці. Такая столь прапісаная ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі.
Падобныя змены таксама ўвялі «Тэхнабанк» і «Парытэтбанк», яны таксама выставілі памер на максімальна дапушчальным узроўні.
Чытайце таксама