Пуцін расказаў, калі ў Беларусі пачнуць размяшчаць ядзерную зброю
9 чэрвеня 2023 у 1686310680
«Зеркало»
Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца адразу ж пасля завяршэння 7−8 ліпеня падрыхтоўкі збудаванняў для яе, заявіў Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае прэс-служба Крамля.
«Па самых адчувальных пытаннях, пра якія мы з вамі дамаўляліся, усё ідзе па плане. Як вы ведаеце, 7−8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу ж пачнём мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Так што ўсё па плане, усё стабільна», - заявіў Пуцін.
Нагадаем, 25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, Пра што «даўно прасіў» Аляксандр Лукашэнка. Паводле словаў прэзідэнта Расіі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.
У лістападзе 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што папросіць Пуціна вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь, калі NATO размесціць сваю ў Польшчы. Пры гэтым ён згадаў «сараі»: «я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў - усе "сараі" стаяць на месцы».
Пры гэтым эксперты сумняваюцца ў тым, што такі аб'ект можна пабудаваць або рэканструяваць за кароткі час: «За тры месяцы паўнавартаснае сховішча пабудаваць выключна складана. Калі наогул магчыма. Але гэта калі паўнавартаснае - у прынцыпе, можна пабудаваць нешта, назваць яго сховішчам, але пакуль там нічога не захоўваць».