Стала вядома, па якіх відах дзейнасці хочуць забараніць працаваць індывідуальным прадпрымальнікам
7 чэрвеня 2023 у 1686125460
«Зеркало»
У сеціве з'явіўся праект зменаў для індывідуальных прадпрымальнікаў. У ім прапісаны спіс відаў дзейнасці, якімі ІП змогуць займацца ў будучыні. Нагадаем, тыя прадпрымальнікі, дзейнасць якіх не трапляе ў фінальны пералік, будуць вымушаныя або закрыцца, або адкрыць юрыдычную асобу.
Каротка пра тое, якія змены хочуць увесці чыноўнікі
Чыноўнікі хочуць зрэзаць спіс відаў дзейнасці для ІП. Прадпрымальнікі, дзейнасць якіх не трапляе ў скарочаны пералік, будуць вымушаныя або закрыцца, або адкрыць юрыдычную асобу. Так, ІП могуць забараніць займацца аптовым гандлем і аказваць турыстычныя паслугі.
Змены хочуць увесці таксама для фізічных асобаў. Чыноўнікі збіраюцца адрэдагаваць Грамадзянскі кодэкс і скараціць спіс відаў дзейнасці, якія не лічацца прадпрымальніцтвам. З яго хочуць прыбраць, да прыкладу, рамесніцтва, аграэкатурызм, а таксама самазанятых, якія гандлююць на рынках уласнымі выпечкай і мёдам, выгадаванай гароднінай, намаляванымі карцінамі. «Любая дзейнасць фізічнай асобы апрыёры будзе прызнавацца прадпрымальніцкай», - заяўлялі раней у МПЗ з нагоды законапраекта.
Законапраект ужо прыняты дэпутатамі ў першым чытанні, наперадзе - другое.
Якія віды дзейнасці могуць пакінуць для ІП, а якія - не
Праект са спісам відаў дзейнасці, якімі, як чакаецца, змогуць працягнуць займацца ІП, з'явіўся ў сеціве, яго публікуюць у тым ліку юрысты і падатковыя кансультанты. Наколькі актуальная гэтая версія праекта, невядома. Хутчэй за ўсё, гэта адзін з апошніх варыянтаў, якім чыноўнікі вырашылі падзяліцца з бізнес-саюзамі і іншымі зацікаўленымі.
З гэтага праекта вынікае, што ў спіс відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП, не трапілі ў тым ліку юрыдычныя паслугі, аптовы гандаль, кур'ерская дзейнасць. Раней паведамлялася, што ІП могуць забараніць займацца аптовым гандлем і аказваць турыстычныя паслугі.
Што да такой сферы дзейнасці як «інфармацыя і сувязь», то з яе хочуць пакінуць камп'ютарнае праграмаванне, кансультацыйныя і іншыя спадарожныя паслугі. З адукацыі прапануюць пакінуць толькі «адукацыю ў галіне фізічнай культуры, спорту і адпачынку».
Раздробны гандаль у пераліку застаецца (за выключэннем гандлю аўтамабілямі і
матацыкламі).
У праекце зменаў прагназуюць, што колькасць ІП пасля перагляду відаў дзейнасці можа скараціцца з 263 тысяч (на пачатак гэтага года) да 143,5 тысячы. Пры гэтым колькасць найманых супрацоўнікаў у іх можа знізіцца з 64,6 да 47,1 тыс. чалавек.
Чытайце таксама