У Беларусі ў траўні павысяць працоўныя пенсіі. Колькі складзе прыбаўка
17 красавiка 2023 у 1681746240
«Зеркало»
З 1 траўня ў Беларусі вырастуць працоўныя пенсіі. Пасля пераразліку яны павялічацца ў сярэднім на 5%, паведамляе Мінпрацы.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце пенсіянера, які не працуе, у траўні складзе 705 рублёў, удакладняе Мінпрацы.
Паводле звестак ведамства, працоўныя пенсіі атрымлівае 2,3 млн чалавек.
Апошні раз працоўныя пенсіі ў Беларусі пераглядалі ў снежні 2022 года.
Нагадаем, у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, з якога бяруць сродкі ў тым ліку на выплату пенсій, за студзень-люты «ўлілі» 224,9 млн рублёў субвенцый з рэспубліканскага бюджэту.