З 18 красавіка ў Беларусі зноў таннее аўтамабільнае паліва
17 красавiка 2023 у 1681745160
«Зеркало»
З 18 красавіка ў Беларусі гранічныя рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін зменшацца на адну капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
З 18 красавіка цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 2 рублі 29 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 2 рублі 39 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 61 капейку, ДП - 2 рублі 39 капеек.
Гэта сёмае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз цана на паліва змянялася 11 красавіка: дызель і бензіны патаннелі на 1 капейку.
Нагадаем, летась цана паліва змянялася 18 разоў, у 2021 годзе - 30 разоў, у 2020-м - 16, у 2019-м - 28, у 2018-м - 27.