Ці можа беларус, які з'ехаў за мяжу, падарыць кватэру сваяку па генеральнай даверанасці? Адказвае натарыус
19 снежня 2022 у 1671431700
«Зеркало»
Чытачка выдання «Наш час» спытала, ці можа яе сын, які жыве за мяжой, падарыць кватэру па генеральнай даверанасці ёй ці мужу. На пытанне адказала натарыус Ала Шкуда.
Натарыус нагадала, што даверанасць - пісьмовае паўнамоцтва, якое выдаецца адной асобай іншай для прадстаўніцтва перад трэцімі асобамі.
«Таму, калі даверанасць выдадзеная на вашае імя, падарыць кватэру вам па такой даверанасці нельга. Вы можаце падарыць яе ад імені вашага сына любой трэцяй асобе. Акрамя таго, у адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 547 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, даверанасць на здзяйсненне дарэння прадстаўніком, у якой не названы той, каму дораць, і не пазначаны прадмет дарэння, нікчэмная. Таму па генеральнай даверанасці на распараджэнне ўсёй маёмасцю можна падарыць кватэру трэцяй асобе толькі ў тым выпадку, калі ў даверанасці ўказана, каму будзе дарыцца кватэра, і ўказаны прадмет дарэння (адрас кватэры)», - расказала Ала Шкуда.