У МПЗ расказалі падрабязнасці пра павышэнне падатку на першую кватэру (і заявілі, што беларусы недаплачваюць)
3 лiстапада 2022 у 1667476500
«Зеркало»
У Міністэрстве па падатках і зборах расказалі падрабязнасці планаванага павышэння з 2023 года падатку на першую кватэру. У ведамстве прывялі разлік, як можа вырасці гэты збор за кватэру плошчай 48,2 квадратнага метра.
«Законапраектам, які прадугледжвае змяненне Падатковага кодэкса, на 2023 год закладзенае нязначнае павелічэнне (на 10%) памеру разліковага кошту аднаго квадратнага метра жылля. Сёння гэты памер складае 810 рублёў і ў некалькі разоў меншы за рынкавы кошт», - адзначаюць у МПЗ.
Нагадаем, збор за першую кватэру з'явіўся пасля прыняцця зменаў у Падатковы кодэкс у 2022 годзе. Падатак складае 0,1% ад кошту аднаго квадратнага метра. Атрыманую суму трэба памножыць на колькасць квадратных метраў кватэры. Разліковы кошт аднаго квадратнага метра тыпавых будынкаў - кватэр, гаражоў, машына-месцаў, садовых дамкоў, дач - адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёна. Найвышэйшы ён у Мінску.
«Пры разліковым кошце 810 рублёў за квадратны метр жылля падатак за кватэру плошчай 48,2 квадратнага метра за 2022 год складзе 39,04 рубля. У выпадку павелічэння разліковага кошту на 10% (гэта значыць ён складзе 891 рубель) падатак за такую ж кватэру за 2023 год, які трэба будзе выплаціць у 2024 годзе, складзе 42,95 рубля», - прыводзяць разлік у МПЗ.
Гэта значыць, падатак канкрэтна за гэтую кватэру вырасце на 10%.
У МПЗ таксама ўдакладнілі іншыя магчымыя падатковыя змены ў 2023 годзе. У ведамстве адзначылі, што яны «адбываюцца штогод: пераглядаюцца (у межах узроўню інфляцыі) памеры льгот, вылічэнняў і іншыя паказчыкі, устаноўленыя ў рублёвым выражэнні».