У Барысаве 14-гадовая школьніца зладзіла вечарынку — для адной з яе сябровак яна скончылася бальніцай
28 мая 2024 у 1716895860
«Зеркало»
У Барысаве школьніца зладзіла вечарынку. Ад выпітага алкаголю адной з яе сябровак стала дрэнна, дзяўчыну шпіталізавалі, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.
14-гадовая барысаўчанка ў адсутнасць бацькоў зладзіла вечарынку, на якую запрасіла сваіх сяброў. Падлеткі запасліся алкаголем - у краме яны папрасілі дарослага пакупніка набыць ім спіртное, той не адмовіў.
«Аднак вечарынка цягнулася нядоўга: адной з дзяўчынак праз моцнае алкагольнае ап'яненне стала дрэнна, і яна страціла прытомнасць. Нарад міліцыі, які прыбыў на выклік, даставіў яе ў бальніцу», - гаворыцца ў паведамленні.
Праводзіцца праверка.