Жыхару Магілёва, які чвэрць стагоддзя таму згвалціў і забіў 11-гадовую дзяўчынку, пагражае смяротнае пакаранне
22 лютага 2024 у 1708596300
«Зеркало»
Пракуратура Магілёўскай вобласці адправіла ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 63-гадовага мужчыны, якому інкрымінаваныя згвалтаванне і забойства 11-гадовай дзяўчынкі, учыненыя 25 гадоў таму. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.
26 ліпеня 1998 года ў Магілёве знікла 11-гадовая дзяўчынка. Праз два дні яе труп знайшлі мясцовыя жыхары ў лесе. Праз 25 гадоў высветлілася, што да знікнення дзіцяці датычны сусед - ён адвёў яе ў лес, дзе згвалціў і забіў. Пасля закідаў цела галінкамі і падпаліў.
Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч. 3 арт. 166 (Згвалтаванне заведама малагадовай);
- п. 8 ч. 2 арт. 139 (Забойства з мэтай схаваць іншае злачынства).
Яму пагражае смяротнае пакаранне.
Нагадаем, мужчына праз 10 гадоў пасля забойства таксама згвалціў сваю дачку. Яго асудзілі, адбыўшы тэрмін, ён пераехаў у Расію. Праз 25 гадоў пасля забойства, у 2023 годзе, ён вярнуўся ў Магілёў, каб аформіць пенсію. Тады яго і затрымалі.