Два беларускія памежнікі патанулі ў Дняпры на мяжы з Украінай
15 лютага 2023 у 1676486640
«Зеркало»
У Брагінскім раёне, на мяжы з Украінай, патанулі два памежнікі. Лейтэнант спрабаваў выратаваць кантрактніка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.
Раніцай 15 лютага на ўчастку памежнай заставы «Камарын» памежны нарад, які складаўся з лейтэнанта, сяржанта кантрактнай службы і вайскоўца тэрміновай службы, патруляваў мясцовасць у разлітай пойме Дняпра.
Абыходзячы вялікі разліў, сяржант-кантрактнік праваліўся пад лёд. Яго паспрабаваў выратаваць лейтэнант, пры гэтым ён адправіў салдата далей ад небяспекі, на бераг.
Таўшчыня лёду не вытрымала вагі двух узброеных людзей у поўнай экіпіроўцы.
Абодва памежнікі сышлі пад ваду і патанулі.